Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 кастрычніка 2019, 15:13

Новая краінавая праграма ЮНІСЕФ будзе рэалізавана ў Беларусі ў 2021-2025 гадах

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распрацоўку новай краінавай праграмы ЮНІСЕФ для Беларусі на 2021-2025 гады абмеркавалі напярэдадні ў беларускім урадзе намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка і прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь Рашэд Мустафа Сарвар. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Саўміна.

Сярод прыярытэтных напрамкаў новай праграмы пытанні ўмацавання інстытута сям'і, сацыяльнай падтрымкі слабаабароненых катэгорый дзяцей, падлеткаў і інш.

Як падкрэсліў Ігар Петрышэнка, абарона правоў і законных інтарэсаў дзіцяці - адна з ключавых задач дзяржавы, прыярытэт дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Так, пытанні адукацыі і выхавання дзяцей, аховы і ўмацавання іх здароўя знаходзяцца ў зоне асаблівай увагі Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, створанай рашэннем кіраўніка дзяржавы. Значныя намаганні накіраваны на захаванне сямейных каштоўнасцей, фарміраванне адказнага бацькоўства, выпрацаваны і эфектыўна дзейнічае механізм па выяўленні на ранніх стадыях нядобранадзейнасці сям'і.

Бакі адзначылі, што мэты беларускай дзяржавы ў гэтых пытаннях супадаюць з мэтамі ЮНІСЕФ. Менавіта таму за перыяд супрацоўніцтва паміж урадам Беларусі і прадстаўніцтвам ЮНІСЕФ усталяваліся моцныя партнёрскія адносіны. Віцэ-прэм'ер выказаў удзячнасць за рэалізацыю ў Беларусі шэрага важных сацыяльных праектаў і ініцыятыў у галіне аховы дзяцінства.

У час перагавораў былі закрануты і пытанні рэалізацыі ў Беларусі міжнароднай ініцыятывы "Горад, дружалюбны для дзяцей і падлеткаў", асноўная мэта якой стварэнне спрыяльных умоў і фарміраванне бяспечнага асяроддзя для пражывання дзяцей у горадзе. У Беларусі мерапрыемствы гэтай ініцыятывы ажыццяўляюцца ў 25 гарадах.

Удзельнікі сустрэчы ўдзялілі ўвагу і далейшай рэалізацыі сумеснага з ЮНІСЕФ праекта па развіцці інклюзіўнай адукацыі для дзяцей з інваліднасцю, а таксама выкарыстанні патэнцыялу валанцёраў пры арганізацыі і правядзенні розных мерапрыемстваў з улікам вопыту, набытага ў ходзе правядзення II Еўрапейскіх гульняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі