Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 ліпеня 2019, 16:19

Ніжнія парогавыя значэнні адзнак на ЦТ будуць павышаны ў 2020 годзе

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ніжнія парогавыя значэнні адзнак на ЦТ будуць павышаны ў 2020 годзе, паведаміў журналістам дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым годзе, калі пачалі выкарыстоўваць новую методыку ацэнкі вынікаў ЦТ, парогавыя значэнні не мяняліся. "Відавочна, што з улікам назапашанай статыстыкі, вопыту ў наступным годзе парогавыя значэнні будуць павышаны", - сказаў Юрый Міксюк.

На ЦТ-2019 ніжняе парогавае значэнне адзнак было такім жа, як і ў 2018-м.

Так, па беларускай або рускай мовах нездавальняючымі сёння лічацца адзнакі ад 0 да 9 балаў (уключна), для спецыяльнасцей філалагічнага профілю - ад 0 да 24.

Па першым прадмеце профільнага іспыту - матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі - да нездавальняючых прыраўнаваны адзнакі ад 0 да 19 балаў (уключна). Ніжняе парогавае значэнне адзнак па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (навейшы час), грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) устаноўлена на ўзроўні ад 0 да 24 балаў (уключна).

Што датычыцца другога прадмета профільнага іспыту, то па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі нездавальняючыя адзнакі - ад 0 да 9 балаў (уключна), па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (навейшы час), геаграфіі, замежных мовах (англійскай, нямецкай, фрацузскай, іспанскай, кітайскай) - ад 0 да 14 балаў (уключна).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі