Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2017, 17:58

Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць з 1 чэрвеня

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Падаражанне закране прадукцыю ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Так, цыгарэты Kent Feel будуць каштаваць Br2,65.

З прадукцыі ТАА "Тытунь-Інвест" на 1 капейку стануць даражэйшыя некаторыя віды цыгарэт "Карона", на такую ж суму падаражэюць "Форт Слім". Некаторыя віды цыгарэт LD, Monte Carlo і Camel павялічацца ў цане на 2 капейкі.

Сярод імпартных цыгарэт на 10 капеек узрастуць цэны на Aroma Rich.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі