Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 чэрвеня 2018, 09:32

Названы ўладальнікі прэмій СД па літаратуры і мастацтве за 2017-2018 гады

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладальнікі прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2017-2018 гады вызначаны 19 чэрвеня на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэміі прысуджаны кампазітару народнаму артысту Расіі Алегу Іванову, аўтарскаму калектыву ў складзе дырыжора народнага артыста Расіі Валерыя Палянскага і заслужанага работніка культуры РФ Аляксандра Шаніна, балетмайстру народнаму артысту СССР Валянціну Елізар'еву.

Прэміі Саюзнай дзяржавы прысуджаюцца за значны ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй і ўручаюцца адзін раз у два гады. Упершыню прэмія была прысуджана ў 2002 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі