Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 снежня 2017, 17:16

Навукова-даследчы цэнтр ЖКГ пры НАН пачне працаваць з 1 студзеня 2018 года

13 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Навукова-даследчы цэнтр ЖКГ пры Нацыянальнай акадэміі навук пачне працаваць з 1 студзеня 2018 года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў на палях II З'езда вучоных Беларусі.

"Сёння мы павінны абмеркаваць дэталі. Цэнтр павінен пачаць працаваць з 1 студзеня 2018 года", - паведаміў Аляксандр Церахаў.

Цэнтр зоймецца пытаннямі інавацыйнай мадэрнізацыі галіны. Паводле папярэдняй інфармацыі, будуць створаны шэсць навукова-даследчых аддзелаў, чатыры з якіх з'явяцца ў першую чаргу: эканомікі, жыллёвай гаспадаркі, рэсурсаў і навукова-тэхнічнага развіцця, інфарматызацыі ЖКГ.

Адно з першых заданняў новай навуковай установы звязана з даследаваннем і абгрунтаваннем параметраў надзейнасці і энергаёмістасці ліфтаў у жыллёвым сектары. Пачынацца яго выкананне будзе з дэталёвай прапрацоўкі тэхнічных патрабаванняў для ліфтаў новага пакалення.

Таксама цэнтр зоймецца каардынацыяй даследаванняў, накіраваных на развіццё тых ці іншых напрамкаў галіны ЖКГ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі