Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лістапада 2017, 11:30

Нацыянальны аэрапорт Мінск вызначыў самыя пунктуальныя авіякампаніі кастрычніка

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны аэрапорт Мінск вызначыў самыя пунктуальныя авіякампаніі кастрычніка. Такая інфармацыя размешчана на сайце аэрапорта, паведамляе БЕЛТА.

У намінацыі "Авіякампаніі, якія выконваюць 100 і больш рэйсаў штомесяц" самым пунктуальным перавозчыкам прызнана авіякампанія UTair з паказчыкам пунктуальнасці 88,8 працэнта. На яе рахунку 103 са 116 рэйсаў без затрымак.

У намінацыі "Авіякампаніі, якія выконваюць менш за 100 рэйсаў штомесяц" самы пунктуальны перавозчык - авіякампанія Airbaltic з паказчыкам 80,6 працэнта. Яна выканала 29 з 36 рэйсаў без затрымак.

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Палёты са сталічнага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных напрамках Еўропы, Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі