Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2018, 16:05

Нацыянальную стратэгію ў інтарэсах пажылых людзей распрацуюць у Беларусі

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальную стратэгію ў інтарэсах пажылых людзей плануецца распрацаваць у Беларусі. НДІ працы Мінпрацы і сацабароны пачне распрацоўку дакументаў у 2019 годзе, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У адных краінах ёсць дарожныя карты, у іншых нацыянальныя стратэгіі. Мы для сябе разглядаем магчымасць распрацоўкі нацыянальнай стратэгіі ў інтарэсах пажылых людзей. У гэтай рабоце будуць задзейнічаны ўсе зацікаўленыя дзяржаўныя органы: Мінпрацы і сацабароны, міністэрства аховы здароўя, адукацыі, інфармацыі, фінансава-эканамічныя органы краіны, што забяспечыць міжведамаснае, міжсектаральнае ўзаемадзеянне ў працэсе прыняцця рашэнняў. Безумоўна, дакумент будзе распрацоўвацца на аснове актуальнага дэмаграфічнага прагнозу", - расказаў Аляксандр Румак.

Паводле яго слоў, стратэгія павінна прадугледжваць меры па рэалізацыі патэнцыялу пажылых людзей, задавальнення іх патрэбнасцей у розных сферах жыцця. "Дасягненне пажылога ўзросту не азначае, што кожны чалавек спыняе сваю прафесійную дзейнасць. Мы ведаем з практыкі, што шмат пенсіянераў прадаўжаюць актыўна працаваць, таму што яны вельмі карысныя для сваіх калектываў, паколькі валодаюць вялікім прафесійным вопытам. У пажылых людзей ёсць жаданне рэалізоўвацца ў прафесійнай сферы, і мы павінны такія механізмы прадугледзець, каб людзі, нягледзячы на ўзрост, маглі прадоўжыць сваю дзейнасць. Гэта і стварэнне спрыяльнага сацыяльнага асяроддзя для жыццядзейнасці, каб пераадолець стэрэатыпы, што пажылы чалавек можа толькі сядзець дома і піць чай. Сёння пажылыя імкнуцца да авалодання сучаснымі інфармацыйнымі камунікацыямі, стасункаў, таму стратэгія павінна прадугледзець гэтыя магчымасці", - адзначыў намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі