Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2016, 15:37

Нацбанк і Мінадукацыі прапрацоўваюць сумесны праект па павышэнні фінансавай дасведчанасці ў школах

28 верасня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Нацыянальны банк і Міністэрства адукацыі прапрацоўваюць сумесны праект па павышэнні фінансавай дасведчанасці ў школах, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Калечыц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прапрацоўваем праект з Міністэрствам адукацыі па павышэнні фінансавай дасведчанасці ў школах, думаю, што ён будзе вельмі карысны. Складана сказаць, калі ён пачне працаваць, але тое, што гэта ініцыятыва будзе рэалізавана, дакладна", - адзначыў Сяргей Калечыц.

Акрамя таго, намеснік старшыні праўлення Нацбанка анансаваў два буйныя мерапрыемствы ў сферы павышэння фінансавай дасведчанасці, якія адбудуцца ў бліжэйшы час. "Размова ідзе аб спецыялізаванай выстаўцы фінансавых паслуг "Манiфэст", якая пройдзе 27-29 кастрычніка. Таксама ў кастрычніку-снежні будзе праходзіць алімпіяда для вучняў 10-11-х класаў", - паведаміў ён.

Сёння ў Мінску прайшла прэзентацыя абноўленай версіі гульні "Фінансавы футбол 2.0", якую правялі Асацыяцыя беларускіх банкаў і кампанія Visa. У час мерапрыемства рэгіянальны менеджар кампаніі Visa ў Беларусі, Малдове і Азербайджане Ігар Кавалёў урачыста перадаў Нацбанку і Нацыянальнай бібліятэцы экзэмпляры другой версіі кнігі "Грашовая азбука" і дыска гульні "Фінансавы футбол 2.0".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі