Поўная версія

Натарыусы Беларусі бясплатна пракансультуюць у Дзень Канстытуцыі

Грамадства 13.03.2018 | 13:15

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Натарыусы Беларусі 15 сакавіка бясплатна пракансультуюць грамадзян усіх катэгорый, паведаміў БЕЛТА памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Артур Стрэх.

Акцыя прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На працягу рабочага дня атрымаць кансультацыю змогуць усе жадаючыя па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса. Пракансультуюць у тым ліку па афармленні спадчынных правоў, складанні завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэнні нерухомай маёмасці і інш.

Правядзенне такіх акцый і мерапрыемстваў, прымеркаваных да дзяржаўных свят Беларусі і іншых памятных дат, для натарыяльнай супольнасці рэспублікі стала традыцыйным. Мэта такіх мерапрыемстваў - перш за ўсё забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і дасведчанасці насельніцтва. Плануецца, што ў 2018 годзе бясплатныя кансультацыі натарыусаў грамадзяне змогуць атрымаць у ходзе акцый, прымеркаваных да Дня Перамогі (8 мая), да Дня Незалежнасці (29 чэрвеня), да Дня маці (12 кастрычніка), да Дня юрыста (30 лістапада).

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх работы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія