Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 кастрычніка 2017, 14:42

Натарыусы Беларусі бясплатна пракансультуюць шматдзетных маці 14 кастрычніка

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Натарыусы Беларусі бясплатна пракансультуюць шматдзетных маці 14 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай натарыяльнай палаце.

Натарыусы Беларусі 14 кастрычніка ў час Тыдня маці бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем натарыяльных дзеянняў. На працягу дня жанчыны, якія выхоўваюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей, могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро ў адпаведнасці з рэжымам работы і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, што ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Акрамя таго, 13 кастрычніка натарыусы Мінска і Мінскай вобласці прымуць удзел у акцыі па бясплатным юрыдычным кансультаванні шматдзетных маці, праводзімай Міністэрствам юстыцыі. Акцыя адбудзецца па адрасе: Мінск, вул. Калектарная, 10, каб. 321 з 10.00 да 13.00.

Падтрымка шматдзетных сем'яў - адзін з прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы, а таму для натарыяльнай супольнасці Беларусі правядзенне такіх акцый стала ўжо традыцыйным. Мэтай такіх мерапрыемстваў з'яўляецца прававая дасведчанасць насельніцтва і забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, умацаванне і падтрымка інстытута сям'і.

Пра поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро і час іх работы можна даведацца на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by ў раздзеле "Знайсці натарыуса".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі