29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ўдзяляе асаблівую ўвагу маладзёжнай навуцы, заявіў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў у час цырымоніі адкрыцця фіналу рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу "100 ідэй для Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння ў фінале конкурсу "100 ідэй для Беларусі" будуць адабраны самыя лепшыя праекты. Мы вельмі рады, што фінал праходзіць у сценах Акадэміі навук. У НАН аддаецца прыярытэт маладзёжнай навуцы", - сказаў Уладзімір Гусакоў.
Старшыня Прэзідыума НАН запрасіў юных удзельнікаў конкурсу паступаць у магістратуру і аспірантуру Нацыянальнай акадэміі навук. "Нам патрэбна моладзь, патрэбны таленты", - падкрэсліў ён.
Ідэйным натхняльнікам рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу "100 ідэй для Беларусі" з 2011 года выступае БРСМ. Асноўная задача праекта заключаецца ў тым, каб развіваць маладзёжную навуку, рацыяналізатарства. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Савета Рэспублікі, Мінадукацыі, Мінэканомікі, НАН, ДКНТ, Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці "БелБрэнд", Нацыянальнага прэс-цэнтра.-0-