Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 ліпеня 2017, 18:46

НАН Беларусі і Карэйскі інстытут навукі і тэхналогій маюць намер праводзіць сумесныя даследаванні

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Карэйскі інстытут навукі і тэхналогій падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні. Такая інфармацыя размешчана на сайце НАН, паведамляе БЕЛТА.

Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і прэзідэнт Карэйскага інстытута навукі і тэхналогій Лі Бэн Гвон.

Бакі абмяняліся інфармацыяй аб навуковых установах і абмеркавалі сферы далейшага супрацоўніцтва і сумесных даследаванняў.

У прыватнасці, ішла размова аб магчымасці стварэння сумеснай лабараторыі або навуковага цэнтра, абмене навуковымі кадрамі. Бакі дамовіліся ў бліжэйшы час сфарміраваць пералік перспектыўных праектаў і тэм для даследаванняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі