Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 сакавіка 2018, 10:55

НАН Беларусі аб'явіла конкурс "Электрамабіль"

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла конкурс "Электрамабіль", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

Асноўнай задачай конкурсу з'яўляецца стымуляванне інтэлектуальнай і інавацыйнай дзейнасці ў стварэнні новых тэхналогій для электратранспарту, што ўяўляюць практычны інтарэс, а таксама матывацыі ініцыятыў і творчай думкі, уключэнне шырока кола вынаходнікаў у праект па стварэнні электрамабіля.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары або калектывы аўтараў. Заяўка павінна быць прадстаўлена з паметкай "На конкурс "Электрамабіль" на папяровым носьбіце на адрас Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук і ў электронным выглядзе ў форме Word Document (не больш за 10 старонак фармату А4) з прэзентацыяй у форме Power Point Presentation (не больш за 10 слайдаў) на e-mail bats@ncpmm.bas-net.by.

Заяўкі на конкурс падаюцца да 15 кастрычніка конкурснага года. Конкурс праводзіцца ў тры этапы. Першы - інфармаванне патэнцыяльных удзельнікаў аб правядзенні конкурсу, прыём заявак у АІМ НАН, другі этап - адбор заявак экспертным саветам па меры іх паступлення. Трэці (фінальны) этап конкурсу - вызначэнне пераможцаў конкурсу на аснове рашэння экспертнага савета, унесенага да 1 снежня конкурснага года ў Бюро Прэзідыума НАН.

Адбор заявак на конкурс і ацэнку яго вынікаў будзе забяспечваць экспертны савет.

Пераможцы і прызёры конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароды і дыпломы.

Інфармацыю аб прынятых заяўках, даце правядзення пасяджэнняў экспертнага савета і яго рашэннях можна будзе знайсці на сайце АІМ НАН Беларусі.

Плануецца, што конкурс "Электрамабіль" будзе праводзіцца на пастаяннай аснове.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі