Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2018, 14:14

Начныя замаразкі чакаюцца месцамі па Беларусі 5 кастрычніка

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начныя замаразкі чакаюцца месцамі па Беларусі 5 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы будзе без ападкаў, удзень у асобных раёнах па паўночнай частцы краіны пройдуць невялікія дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 м/с, удзень па паўночным усходзе з парывамі да 12 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-5 градусаў вышэй за нуль, месцамі чакаюцца замаразкі да нуля - мінус 3. Удзень будзе 10-15 цяпла, па захадзе Брэсцкай вобласці - да плюс 17 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі