Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 красавіка 2017, 17:23

На ўнясенне ў спісы беларускіх "гора-балельшчыкаў" прэтэндуюць 130 чалавек

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ўнясенне ў спісы "гора-балельшчыкаў" у Беларусі прэтэндуюць 130 чалавек. Аб гэтым паведаміў сёння ў Палаце прадстаўнікоў намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка, адказваючы на пытанне дэпутата Аксаны Няхайчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Актыўных балельшчыкаў у нас 3,5 тыс. У прыватнасці, гэта датычыцца менавіта футбольных балельшчыкаў, таму што яны, як правіла, ствараюць нам больш за ўсё праблем", - заўважыў Мікалай Мельчанка.

У той жа час колькасць заўважаных у проціпраўных дзеяннях балельшчыкаў цяпер складае 130 чалавек, больш за ўсё іх у Мінску, затым па колькасці "гора-балельшчыкаў" ідзе Мінская вобласць. "Але іх аналіз і ўлік будзе весціся толькі пасля прыняцця адпаведных змяненняў у закон", - удакладніў намеснік міністра ўнутраных спраў.

Сёння на пасяджэнні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні папраўкі ў некаторыя законы Беларусі па пытаннях аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі пры правядзенні спартыўна-масавых і спартыўных спаборніцтваў. Праект закона дапаўняе Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях новым відам спагнання - часовай забаронай на наведванне стадыёнаў для балельшчыкаў, якія раней учынілі адміністрацыйнае правапарушэнне ў час спаборніцтваў. Такое пакаранне пагражае, напрыклад, за хуліганства, прычыненне цялесных пашкоджанняў. Тэрмін дзеяння забароны можа скласці ад трох месяцаў да трох гадоў.

Акрамя таго, мяркуецца, што будзе сфарміраваны і апублікаваны ў адкрытым доступе ў інтэрнэце спіс фанатаў-хуліганаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі