Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 сакавіка 2019, 17:03

На тэлеканале Euronews выйшаў сюжэт да II Еўрапейскіх гульняў

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Здымачная група тэлеканала "Еўраньюс" падрыхтавала сюжэт, прысвечаны II Еўрапейскім гульням, якія пройдуць 21-30 чэрвеня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года".

У сюжэце расказваецца пра гісторыю горада, стравы традыцыйнай беларускай кухні і падрыхтоўку да буйнейшага ў сучаснай гісторыі Беларусі мультыспартыўнага форуму. Зорныя паслы II Еўрапейскіх гульняў Дар'я Домрачава і Марыя Васілевіч паказалі журналістам свае любімыя месцы для адпачынку ў Мінску.

Раней на канале медыяхолдынга ўжо выходзіла прома-відэа пра Беларусь і II Еўрапейскія гульні.

"Еўраньюс" - еўрапейскі штодзённы кругласутачны інфармацыйны тэлеканал, які вядзе вяшчанне на 12 мовах у больш як 160 краінах. Аўдыторыя канала перасягае 430 млн чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі