Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2019, 19:55

На сталічных прадпрыемствах актыўна рэалізуюцца ініцыятывы Беларускага саюза жанчын - Шчоткіна

23 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. На сталічных прадпрыемствах актыўна рэалізуюцца ініцыятывы БСЖ, накіраваныя на павышэнне статусу жанчыны - маці, прафесіянала, лідара. Важнасць гэтага адзначыла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна сёння ў ходзе выязнога пасяджэння праўлення гэтай грамадскай арганізацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Асноўнай тэмай мерапрыемства было ўзаемадзеянне мясцовых органаў улады і арганізацый Беларускага саюза жанчын па стварэнні ўмоў для сумяшчэння сямейных абавязкаў і прафесійнай занятасці работнікаў. Асаблівая ўвага была ўдзелена правядзенню акцыі "Збяром партфель разам", прымеркаванай да пачатку новага навучальнага года, у якой прымаюць актыўны ўдзел усе абласныя і сталічная арганізацыі БСЖ.

 

Мар'яна Шчоткіна адзначыла цікавы вопыт у гэтым плане Мінскай гарадской арганізацыі БСЖ. Тут у цэнтры ўвагі пастаянна знаходзяцца пытанні самарэалізацыі жанчыны, у тым ліку сумяшчэнне сямейных абавязкаў і прафесійнай дзейнасці.

Як расказала ў час пасяджэння старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза жанчын Жанна Рамановіч, напрамкі дзейнасці арганізацыі вельмі шматгранныя і ў багажы дзясяткі добрых ініцыятыў. Аднак знакавымі пазіцыямі застаюцца сям'я, мацярынства і дзяцінства, здароўе жанчыны. Яна прывяла некаторыя факты: у сталіцы сёння пражываюць 1 млн 85 тыс. жанчын - 54,4 працэнта ад агульнай колькасці жыхароў горада. Кожная чацвёртая мінчанка - маладая жанчына. Амаль 49 працэнтаў кіруючых пасад займаюць жанчыны.

Жанна Рамановіч звярнула ўвагу, што як у Мінску, так і ў краіне ў цэлым створаны камфортныя ўмовы для мацярынства. У рэйтынгу дзяржаў, спрыяльных для мацярынства і нараджэння дзяцей, Беларусь займае 25-е месца сярод 179 краін свету і першае месца - у СНД. "Перш за ўсё гэта дзяржаўная сацыяльная падтрымка кожнай маці - 11 відаў дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Значным стымулам для росту шматдзетных сем'яў стаў сямейны капітал. Такую падтрымку ў сталіцы атрымалі больш за 10,6 тыс. сем'яў. Мы бачым, што гэта мера працуе, колькасць дзяцей, народжаных трэцімі і наступнымі, павялічваецца. Сёння ў сталіцы пражываюць 15,5 тыс. шматдзетных сем'яў, колькасць якіх штогод узрастае амаль на адну тысячу", - адзначыла Жанна Рамановіч.

Разам з гэтым яна расказала аб мерапрыемствах і акцыях, якія праводзяцца Мінскай гарадской арганізацыяй БСЖ. Гэта Тыдзень маці, конкурсы "Лепшая шматдзетная сям'я", "Жанчына года", акцыі "Калыханка мамы", "Кожнаму дзіцяці - любячая мама", "Маладая сям'я". Папулярнай стала штогадовая выстаўка-форум "Мацярынства і дзяцінства", дзе разам з прэзентацыяй тавараў і паслуг беларускіх прадпрыемстваў праводзяцца кансультацыі медыкаў, псіхолагаў, прадстаўнікоў службы занятасці, сферы адукацыі.

У гэтым годзе дадзены старт інавацыйнаму медыка-сацыяльнаму праекту "Марафон жаночага здароўя". Ініцыятывай сталічнай арганізацыі БСЖ стала адкрыццё трэнінгу "Школа роўных магчымасцей", у якім удзельнічаюць мамы і таты.

Пленарнае пасяджэнне адбылося ў Мінскай гарадской ратушы з удзелам намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэя Кунцэвіча.

Увазе актывістак БСЖ былі таксама прадстаўлены фотавыстаўкі "Жаночы твар Перамогі" і "Шчаслівае дзяцінства". Удзельніцы наведалі СААТ "Камунарка" і дзяржаўнае прадпрыемства "Мінскі метрапалітэн", на прыкладах якіх азнаёміліся з дзейнасцю пярвічных арганізацый Беларускага саюза жанчын. Тут размова ішла таксама аб падтрымцы работніц у сумяшчэнні сямейных абавязкаў і прафесійнай занятасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі