Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 сакавіка 2018, 13:48

На пасаду міністра лясной гаспадаркі падабраны вельмі моцныя кандыдатуры - Русы

1 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. На пасаду міністра лясной гаспадаркі падабраны вельмі моцныя кандыдатуры. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнік дзяржавы паставіў сур'ёзныя пытанні і папракнуў, што ёсць шэраг недапрацовак. Таму ў бліжэйшы час будзе прынята кадравае рашэнне па назначэнні міністра. Урадам і Адміністрацыяй Прэзідэнта падабраны кандыдатуры - вельмі моцныя", - сказаў Міхаіл Русы.

Ён адзначыў, што ўсе прэтэндэнты на пасаду міністра лясной гаспадаркі - гэта людзі, якія ведаюць лясны комплекс не па чутках і разумеюць, як развіваць гэту сферу з пункту гледжання эканамічнай мэтазгоднасці. "Гэтыя пытанні будуць знаходзіцца пад асаблівым кантролем", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Як паведамлялася, у лютым Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаемай пасады міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамных арганізацыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі