Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 кастрычніка 2019, 11:21

МЗС Беларусі прапануе ЮНІСЕФ шукаць наватарскія ідэі і пашыраць кола партнёраў

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі прапануе ЮНІСЕФ выкарыстоўваць наватарскія ідэі і пашыраць кола партнёраў. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас у час сустрэчы з намеснікам выканаўчага дырэктара Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) Шарлотай Петры Гарніцка, што адбылася 8 кастрычніка на палях 74-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Субяседнікі адзначылі багатую гісторыю супрацоўніцтва Беларусі з ЮНІСЕФ, абмеркавалі ход рэалізацыі трэцяй краінавай праграмы фонду для Беларусі, разлічанай на перыяд з 2016 па 2020 год, з агульным аб'ёмам фінансавання $8,5 млн. У фокусе праграмы - слабаабароненыя катэгорыі дзяцей, у тым ліку дзеці ва ўзросце да 8 гадоў, з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія засталіся без апекі бацькоў, непаўналетнія, якія знаходзяцца ў канфлікце з законам, перажылі насілле і/або сталі яго сведкамі, а таксама падлеткі. У 2019 годзе пачнецца падрыхтоўка чацвёртай краінавай праграмы на наступны пяцігадовы перыяд.

У час сустрэчы таксама былі закрануты ініцыятывы, што развіваюцца ў Беларусі па лініі краінавага офіса ЮНІСЕФ, накіраваныя ў тым ліку на выкананне Парадку дня - 2030 у галіне ўстойлівага развіцця.

"Намеснік міністра прыцягнуў увагу да рэалізуемага ў Беларусі праекта па спартыўнай інклюзіі, нацэленага на дзяцей з аўтызмам для забеспячэння іх паўнацэннай уключанасці ў жыццё грамадства, - адзначылі ў МЗС. - Субяседнікі абмеркавалі рэалізацыю ў краіне глабальнай ініцыятывы ЮНІСЕФ "Горад, дружалюбны дзецям". У Беларусі да гэтай ініцыятывы далучыліся 25 гарадоў, у тым ліку Мінск, Гомель, Брэст.

Андрэй Дапкюнас, падкрэсліўшы ўнікальнасць мандата ЮНІСЕФ, які адкрывае аб'ектыўныя перавагі фонду ў рэалізацыі ім праграмнай дзейнасці, заклікаў ЮНІСЕФ да пошуку наватарскіх ідэй і пашырэння кола партнёраў", - дадалі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі