Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 верасня 2018, 14:23

Мытні Беларусі і Узбекістана дамовіліся садзейнічаць узаемнаму гандлю

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ва Узбекістан былі падпісаны пагадненні паміж урадамі дзвюх краін аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю і аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Пагадненне аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю вызначае асноўныя прынцыпы перадачы інфармацыі аб перамяшчэнні тавараў і транспартных сродкаў у адпаведнасці з тэхнічнымі ўмовамі абмену інфармацыяй паміж мытнымі органамі дзвюх краін, а таксама стандартамі і рэкамендацыямі ААН, Сусветнай мытнай арганізацыі, нацыянальным заканадаўствамі дзвюх краін.

Пагадненнем аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе вызначаны парадак узаемадзеяння пры прадастаўленні адзін аднаму інфармацыі, неабходнай для выўлення, спынення і расследавання мытных правапарушэнняў.

"Рэалізацыя гэтых пагадненняў будзе садзейнічаць не толькі павышэнню ўніфікацыі і гарманізацыі мытных працэдур, але і акажа станоўчы ўплыў на выкананне задач, пастаўленых перад мытнымі органамі дзвюх дзяржаў", - растлумачылі ў ДМК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі