Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 лютага 2019, 15:32

МУС нагадвае аб адказнасці за непраўдзівыя паведамленні аб небяспецы

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МУС нагадвае аб адказнасці за непраўдзівыя паведамленні аб небяспецы, у мінулым годзе зарэгістравана больш за 20 такіх фактаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце МУС Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"У 2018 годзе міліцыя зарэгістравала 23 факты непраўдзівага паведамлення аб небяспецы. Двое з тых, хто званіў, былі раней судзімымі, а 11 - нецвярозымі, - расказалі ў МУС. - У 2019 годзе таксама фіксаваліся інцыдэнты, звязаныя з ілжывым мініраваннем, у тым ліку дзвюх навучальных устаноў - гродзенскай гімназіі і школы ў Гомелі. У абодвух выпадках паведамленні былі няўдачным жартам непаўналетніх".

Як адзначылі ў ведамстве, такое свавольства дорага абыходзіцца як дзяржаве, так і вінаватым. "Заведама непраўдзівае паведамленне аб небяспецы вельмі сурова караецца - ад штрафу да пазбаўлення волі. Строгая адказнасць за ўчыненне такіх дзеянняў вызначана заканадаўствам нездарма. Іх наступствы наносяць эканамічны ўрон суб'ектам гаспадарання і грамадзянам. Інфармацыя аб магчымым узрыве можа справакаваць паніку, прычыніць нязручнасць у штодзённым жыцці людзей", - падкрэслілі ў МУС.

Як паведамлялася, раніцай 5 лютага ў сталічную міліцыю паступіла паведамленне аб мініраванні офіса кампаніі "Белавія" на вул. Леніна, 18. На месцы працавалі супрацоўнікі міліцыі, сапёрна-піратэхнічная група. Былі эвакуіраваны людзі, абмежаваны рух машын. Паведамленне не пацвердзілася. Пазней праверкі прайшлі і ў іншых офісах кампаніі. Небяспечных прадметаў выяўлена не было. Узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 340 КК (заведама непраўдзівае паведамленне аб небяспецы).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі