Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2018, 18:23

МУС Беларусі і Расіі маюць намер паглыбляць супрацоўніцтва ў сферы дарожнай бяспекі

18 верасня, Наваполацк /Вольга Багачова - БЕЛТА/. МУС Беларусі і Расіі маюць намер паглыбляць супрацоўніцтва ў сферы дарожнай бяспекі. Аб гэтым паведаміў сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр унутраных спраў Расіі Уладзімір Калакольцаў на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы.

Уладзімір Калакольцаў падкрэсліў, што ўсе рашэнні, прынятыя сёння па гэтым пытанні, маюць прыкладны характар. "Усе складнікі гэтага пытання мы абмеркавалі і прынялі шэраг рашэнняў, якія павысяць нашу кампетэнтнасць і эфектыўнасць у гэтым напрамку работы", - сказаў кіраўнік расійскага ведамства.

Гаворачы пра важнасць далейшага паглыблення супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння дарожнай бяспекі, Уладзімір Калакольцаў адзначыў станоўчую дынаміку зніжэння колькасці загінулых у ДТЗ грамадзян у Расіі і Беларусі за апошнія гады, а таксама зніжэнне колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. "У многім гэтаму садзейнічалі гарманізацыя нашага заканадаўства, павышэнне эфектыўнасці і якасці двухбаковага супрацоўніцтва", - перакананы кіраўнік расійскага ведамства.

У Наваполацку сёння адбылося пасяджэнне Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы. Удзельнікі разгледзелі розныя аспекты супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння бяспекі дарожнага руху і пры правядзенні вялікіх міжнародных спартыўных мерапрыемстваў.

Акрамя таго, абмяркоўваўся праект плана работы Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў СД на 2019 год. Вызначана, што на чарговым пасяджэнні размова пойдзе аб узаемадзеянні органаў унутраных спраў Расіі і Беларусі па спыненні распаўсюджвання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, аб перспектывах супрацоўніцтва ў сферы вышуковай дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі