Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 верасня 2017, 19:36

МУС Беларусі і Фінляндыі будуць развіваць супрацоўніцтва

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствы ўнутраных спраў Беларусі і Фінляндыі будуць развіваць супрацоўніцтва. У час візіту дэлегацыі беларускага ведамства на чале з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам у Фінляндыю быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж МУС дзвюх краін, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі.

"Дакумент прадугледжвае паглыбленне супрацоўніцтва па абмене інфармацыяй, якая мае ўзаемны інтарэс, выкананні запытаў аб аказанні садзейнічання, правядзенні рабочых сустрэч, кансультацый, практычных канферэнцый і семінараў, а таксама сумесных навуковых даследаванняў", - расказалі ў дыппрадстаўніцтве.

Кіраўнікі двух міністэрстваў правялі перагаворы, абмеркавалі пытанні барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, тэрарызмам і экстрэмізмам. Бакі таксама абмяняліся вопытам па забеспячэнні грамадскай бяспекі, разгледзелі перспектывы ўзаемадзеяння ў прафесійнай падрыхтоўцы кадраў.

Беларуская дэлегацыя наведала адно з рэгіянальных упраўленняў паліцыі ў горадзе Вантаа, дзе азнаёмілася з практычнай арганізацыяй работы па забеспячэнні правапарадку на месцах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі