Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лістапада 2019, 13:12

Моцны вецер і мінусавая тэмпература чакаюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь ідзе пахаладанне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле даных сіноптыкаў, ужо ў чацвер прыход арктычнага паветра ў другой палавіне дня знізіць тэмпературу паветра па ўсходняй частцы краіны, а ў далейшым пахаладанне распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю рэспублікі. Сярэднясутачная тэмпература паветра на большай частцы Беларусі панізіцца да нулявых адзінак.

У чацвер, 21 лістапада, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам перыферыі халоднага антыцыклону і малаактыўнага атмасфернага фронту. Месцамі пройдуць невялікія ападкі (у асноўным дождж). Раніцай і ўдзень па заходняй частцы краіны чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 1-6 градусаў цяпла, у другой палавіне дня па ўсходняй частцы яна панізіцца да нуля - мінус 3.

"У далейшым умовы надвор'я будзе вызначаць перыферыя халоднага антыцыклону", - адзначаюць у Белгідрамеце.

У пятніцу, 22 лістапада, будзе пераважна без ападкаў. Па паўднёвым захадзе краіны ўначы захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў марозу, па ўсходзе пры праясненнях яна панізіцца да мінус 12, толькі ў заходніх раёнах тэмпература яшчэ будзе ў межах ад 2 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла. Удзень чакаецца ад 4 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла.

У суботу, 23 лістапада, таксама будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 градусаў марозу па захадзе да 10 па ўсходзе краіны, ва ўсходніх раёнах пры праясненнях месцамі тэмпература паветра панізіцца да мінус 12. Удзень чакаецца ад 4 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла.

У нядзелю і панядзелак, 24-25 лістапада, паводле інфармацыі сіноптыкаў, будзе без істотных ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы будзе нуль - мінус 7, па ўсходзе пры праясненнях да 8-10 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах будзе плюс 3-5.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі