Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2018, 13:07

Мокры снег магчымы ў Беларусі на бягучым тыдні

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў сярэдзіне бягучага тыдня магчымы мокры снег, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Панядзелак яшчэ радуе нас сонечным надвор'ем, але ўжо ў бліжэйшыя суткі надвор'е пагоршыцца, і да канца рабочага тыдня чакаецца няўстойлівае ветранае з дажджамі надвор'е, у сярэдзіне тыдня магчымы мокры снег", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 23 кастрычніка, атмасферныя франты, што перамяшчаюцца з Балтыйскага мора, абумовяць на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы, удзень з парывістым ветрам. Па паўднёвым захадзе краіны ў другой палавіне дня чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра па рэспубліцы ўначы складзе ад нуля да 6 градусаў цяпла, удзень - 5-11 са знакам плюс.

У сераду, 24 кастрычніка, умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты цыклону, які будзе перамяшчацца ўздоўж паўночна-ўсходніх граніц краіны. Чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, часам ападкі, у асноўным дождж. Па паўднёвым захадзе захаваецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1 - плюс 6, удзень - 3-9 градусаў цяпла.

У чацвер, 25 кастрычніка, у тыле цыклону, які перамесціцца на цэнтральныя раёны Расіі, у многіх раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па паўднёвым усходзе краіны чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1 - плюс 4, удзень па рэспубліцы чакаецца 3-9 градусаў цяпла.

У пятніцу, 26 кастрычніка, у асобных раёнах краіны не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў, уначы і ў ранішні час - з мокрым снегам. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 4 па паўночным усходзе да плюс 4 па паўднёвым захадзе. Удзень тэмпература ў асноўным складзе 3-9 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах павысіцца да плюс 11.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі