Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2017, 12:07

Мокры снег і галалёд чакаецца ў Беларусі 19 студзеня

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мокры снег і галалёд чакаецца ў Беларусі 19 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўночным захадзе пройдзе невялікі снег. Днём на большай частцы тэрыторыі прагназуецца снег і мокры снег, па паўночным захадзе - з дажджом, у асобных раёнах магчымы галалёд. У некаторых раёнах чакаецца слабы туман, на дарогах - галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, раніцай і днём па поўначы парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 4-10 градусаў марозу, пры праясненнях - 11-15 градусаў ніжэй за нуль, днём чакаецца ад нуля да мінус 6 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі