Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2019, 11:46

Мокры снег і да +3°С чакаецца ў Беларусі 13 лютага

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мокры снег, парывісты вецер, галалёдзіца і да 3 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 13 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі пройдзе невялікі снег. Удзень пераважна па заходняй частцы краіны часам чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі магчымы слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, удзень з пераходам на паўднёвы 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, удзень - ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі