11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная выстаўка-кірмаш па аптовым продажы тавараў лёгкай прамысловасці BelTexIndustry-2019 адбудзецца ў Мінску з 2 па 4 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА арганізатары.
Мерапрыемства пройдзе ў абноўленым фармаце і будзе ўяўляць сабой эфектыўную пляцоўку для дзелавых сустрэч вытворцаў, прадаўцоў і пакупнікоў з Беларусі, Расіі і іншых краін.
Будуць абсталяваны зоны для перагавораў і круглых сталоў. У праграму ўключаны дзелавыя сустрэчы, модныя паказы. Узгадняецца прыезд у беларускую сталіцу замежных спікераў, гатовых падзяліцца перадавым вопытам.
Упершыню плануецца правесці гандлёва-закупачную сесію для ўстанаўлення дзелавых знаёмстваў паміж кампаніямі. Перагаворы з патэнцыяльнымі гандлёвымі партнёрамі арганізуюцца па прынцыпе "ўсе з усімі".
BelTexIndustry - буйнейшая галіновая выстаўка тавараў лёгкай прамысловасці Беларусі. Штогод удзельнікамі выстаўкі з'яўляюцца вытворцы і пастаўшчыкі вырабаў лёгкай прамысловасці, сыравіны, абсталявання, фурнітуры і аксесуараў, а таксама дызайнеры, канструктары, мадэльеры.
Арганізатар - Нацыянальны выставачны цэнтр "Белэкспа" пры падтрымцы канцэрна "Беллегпрам". Галоўная мэта выстаўкі - прадэманстраваць магчымасці беларускіх вытворцаў. Штогод яе наведваюць больш за 4 тыс.чалавек.-0-