Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 лютага 2019, 13:00

Міцкевіч: нарматыўныя прававыя акты павінны забяспечваць абарону правоў грамадзян і бізнес-супольнасці

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нарматыўныя прававыя акты павінны забяспечваць абарону правоў грамадзян і бізнес-супольнасці, заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч на рэспубліканскім семінары ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важна, каб нарматыўны прававы акт адпавядаў Мэтам устойлівага развіцця Беларусі, адпавядаў сацыяльна-эканамічным патрэбнасцям і магчымасцям грамадства і дзяржавы, забяспечваў абарону правоў як грамадзян, так і бізнес-супольнасці", - сказаў Валерый Міцкевіч.

Укараняюцца новыя інстытуты, якія павышаюць эфектыўнасць нарматворчасці. Перш за ўсё размова ідзе аб прагназаванні наступстваў прыняцця актаў, правядзенні прававых маніторынгаў, арганізацыі публічнага абмеркавання праектаў актаў.

Паводле слоў намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, менавіта прававы акт з'яўляецца інструментам, які забяспечвае развіццё дзяржаўнасці, устойлівасць грамадска-палітычнай сістэмы, абарону інтарэсаў дзяржавы, грамадства і яго грамадзян. Выкананне патрабаванняў сістэмнасці, комплекснасці і стабільнасці прававога рэгулявання - неабходная ўмова нарматворчай дзейнасці.

Удасканаленню і аптымізацыі нарматворчага працэсу ў Беларусі ўдзяляецца асаблівае значэнне. Пытанні забеспячэння якаснай падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў неаднаразова абмяркоўваліся кіраўніком дзяржавы з парламентарыямі, прадстаўнікамі іншых дзяржаўных органаў, грамадства ў цэлым.

Семінар прымеркаваны да ўступлення ў сілу з 1 лютага 2019 года закона ад 17 ліпеня 2018 года "Аб нарматыўных прававых актах", які, паводле слоў Валерыя Міцкевіча, расставіў акцэнты на найбольш значных для дзяржавы і грамадства этапах падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў.

Мерапрыемства арганізавана пры садзейнічанні Савета Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі