Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 сакавіка 2018, 09:30

Мітрапаліт Павел: беларускі народ робіць усё для падтрымання згоды і ўзаемаразумення ў краіне

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народ Беларусі робіць усё для падтрымання згоды і ўзаемаразумення ў сваёй краіне. Аб гэтым 15 сакавіка заявіў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў час святкавання Дня праваслаўнай кнігі ў Духоўна-адукацыйным цэнтры ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мітрапаліт падкрэсліў, што беларускі народ мае вопыт страшных ваенных ліхалеццяў. "Беларусы ведаюць цану міру і таму робяць усё магчымае, каб на гэтай блаславеннай зямлі панавалі мір, згода і ўзаемаразуменне", - сказаў ён.

Уладыка таксама адзначыў, што Беларусь мае багатую духоўную культуру, папулярызацыі і развіцці якой садзейнічае ў тым ліку правядзенне дзён праваслаўнай кнігі.

Серыя тэматычных мерапрыемстваў адбылася 15 сакавіка ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай праваслаўнай царквы. Для наведвальнікаў урачыстасці арганізавалі экскурсіі ў Царкоўна-гістарычны музей Беларускай праваслаўнай царквы пры Мінскай духоўнай акадэміі. Увазе гасцей прадставілі экспазіцыі кніг беларускіх праваслаўных выдавецтваў. Таксама ў гэты дзень прайшлі сустрэчы з праваслаўнымі паэтамі і пісьменнікамі - аўтарамі новых кніг, якія выйшлі ў выдавецтвах Беларускага экзархата.

Мерапрыемствы, прысвечаныя праваслаўнай кнізе, пройдуць у сакавіку ва ўсіх епархіях Беларускага экзархата, у публічных і царкоўных бібліятэках, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, а таксама духоўных школах БПЦ.

Арганізатарамі Дня праваслаўнай кнігі выступаюць выдавецкі савет БПЦ, Мінская духоўная акадэмія, Свята-Елісавецінскі манастыр, Мінкультуры і Мінадукацыі Беларусі.-0-

Фота Генадзя Жынкова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі