Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 жніўня 2018, 14:36

Мінжылкамгас: гаварыць аб скарачэнні тэрмінаў адключэння гарачай вады дачасна

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаварыць аб скарачэнні тэрмінаў планавага адключэння гарачай вады дачасна. Аб гэтым заявіў сёння журналістам начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і СМІ Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксціловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гаварыць аб канкрэтных датах скарачэння тэрмінаў (планавага адключэння гарачай вады. - Заўвага БЕЛТА), магчымасці іх скарачэння сёння дачасна. Пытанне знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі", - сказаў Генадзь Аксціловіч.

Ён таксама падкрэсліў, што факты парушэння двухтыднёвага тэрміну ў гэтым годзе не зафіксаваны. "Гэты тэрмін прадугледжаны тэхнічным кодэксам устаноўленай практыкі, і яго парушэнні ў прынцыпе магчымы, калі таго патрабуюць важкія абставіны. Два тыдні неабходны для правядзення комплексу работ у мэтах падрыхтоўкі сістэм халоднага і гарачага водазабеспячэння, ацяплення да ўстойлівай работы ў асенне-зімовы перыяд, - адзначыў прадстаўнік Мінжылкамгаса. - Работы, мерапрыемствы, якія плануюцца ў канцы кожнага ацяпляльнага сезона, дазваляюць зрабіць вывад, што яны з'яўляюцца даволі эфектыўнымі: за апошнія пяць гадоў не было сур'ёзных аварый, якія вымушалі б на дзень-два адключаць ад ацяплення жылыя дамы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі