Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2018, 12:50

Мінулая ноч стала самай халоднай гэтай зімой - Белгідрамет

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінулая ноч стала самай халоднай гэтай зімой, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Дзякуючы антыцыклону ў Беларусі ўсталявалася халоднае надвор'е. Тэмпература паветра на працягу мінулай ночы паніжалася і раніцай дасягнула адзнакі 22,9 градуса марозу - гэта было зафіксавана на метэастанцыі Вілейка. Гэта пакуль самая нізкая тэмпература за гэту зіму", - расказалі сіноптыкі.

Пры гэтым у Белгідрамеце адзначылі, што ўжо ў бліжэйшыя дні надвор'е будзе мяняцца, тэмпература паветра пачне павышацца і наблізіцца да нулявых адзнак. "Тое, што ў нас былі плюсавыя тэмпературы ў студзені, ненармальна, а тое надвор'е, якое ўсталявалася апошнія дні, - якраз нармальная беларуская зіма", - падкрэслілі сіноптыкі.

Як паведамлялася, у чацвер, 25 студзеня, атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-8 градусаў марозу, па ўсходзе краіны яна панізіцца да мінус 10, у заходніх раёнах начная тэмпература будзе каля нуля. Удзень прагназуецца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

У пятніцу, 26 студзеня, пераважна па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя мокры снег, дождж, чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Ноччу будзе ад нуля да мінус 6 градусаў, па паўднёвым усходзе - да 7-10 марозу. Тэмпература паветра днём складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі