Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 мая 2018, 15:29

Мінтранс Беларусі інфармуе перавозчыкаў аб асаблівасцях руху ў час ЧС па футболе ў Расіі

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі інфармуе аб парадку дзеянняў аўтаперавозчыкаў, якія плануюць ажыццяўляць паездкі ў гарады Расіі ў перыяд правядзення чэмпіянату свету па футболе 2018 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт ведамства.

Паводле інфармацыі Міністэрства транспарту Расійскай Федэрацыі, з 1 чэрвеня па 17 ліпеня 2018 года ў Казань, Маскву, Ніжні Ноўгарад, Растоў-на-Доне, Самару, Санкт-Пецярбург, Сочы; з 1 чэрвеня па 30 чэрвеня 2018 года ў Валгаград, Екацярынбург, Калінінград, Саранск змогуць заязджаць толькі тыя аўтобусы, якія аснашчаны апаратурай спадарожнікавай навігацыі, ідэнтыфікаванай ў ДАІС "ЭРА-ГЛОНАС". Правілы аснашчэння транспартных сродкаў катэгорый М2, М3 і транспартных сродкаў катэгорыі N апаратурай спадарожнікавай навігацыі ГЛОНАС або ГЛОНАС/GPS зацверджаны пастановай урада Расійскай Федэрацыі ад 13.02.2018 года нумар 153, паведамілі ў беларускім транспартным ведамстве.

Пры гэтым звяртаецца ўвага, што размова ідзе як аб пасажырскім транспарце, так і грузавым, уключаючы транспартныя сродкі, задзейнічаныя ў перавозцы небяспечных грузаў.

Акрамя таго, у адпаведнасці з пастановай урада Расійскай Федэрацыі ад 25.11.2017 года нумар 1426, уладальнікі аўтобусаў, якія зарэгістравалі сваё спадарожнікавае абсталяванне ў ДАІС "ЭРА-ГЛОНАС", накіроўваюць паведамленні з выкарыстаннем спецыяльнага інфармацыйнага рэсурсу АНА "Транспартная дырэкцыя-2018". Паведамленне аб кожнай паездцы з пазначэннем месца, часу і маршруту перамяшчэння аўтобуса павінна падавацца не пазней як за 48 гадзін да плануемага часу ўезду, пры гэтым унесці змяненні ва ўжо сфарміраваную заяўку магчыма будзе не пазней як за 3 гадзіны да ўезду аўтобуса.

Больш падрабязная інфармацыя са спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты размешчана на сайце Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі