Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 студзеня 2018, 16:09

"Мінсктранс" з лютага прапануе талоны новага дызайну з дадатковай засцярогай ад падробак

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ДП "Мінсктранс" з лютага пачне выпускаць талоны з новым дызайнам і дадатковай засцярогай ад падробак, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў філіяле прадпрыемства "Агенцтва Мінсктранс".

Новыя білеты па сваім дызайне не вельмі адрозніваюцца ад папярэдніх, хоць колеры сталі ярчэйшымі. Асноўныя змяненні заключаюцца ў тым, што талоны сталі гарызантальнымі, а таксама цяпер у іх з абодвух бакоў ёсць белае поле для адзнакі кампосцера.

"У лютым мы атрымаем талоны з новым дызайнам, і па меры паступлення заявак ад кропак рэалізацыі яны будуць паступаць у абарот. Прычым паралельна будуць дзейнічаць і талоны папярэдняга дызайну, паколькі размова ідзе толькі аб знешніх змяненнях, цана за білет застанецца ранейшай - 60 капеек у касе, 65 - у вадзіцеля, і адпаведна 75 і 80 капеек - за праезд у экспрэсе.

Мы змянілі дызайн, каб было зручней пасажырам: выявы больш выразныя, адбітак кампосцера таксама атрымліваецца больш яркім. І не трэба думаць, як прабіваць талон, паколькі белае поле будзе з абодвух бакоў", - растлумачыла галоўны эканаміст філіяла Ірына Домарава.

Дадатковая ступень засцярогі ўнутры білета, паводле слоў спецыяліста, - апраўданая мера, паколькі прадпрыемству даводзілася сутыкацца з выпадкамі падробкі талонаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі