Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 снежня 2017, 10:03

"Мінсктранс" у пераднавагодні час запланаваў дадатковыя рэйсы ў Варшаву, Рыгу і Вільнюс

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" у пераднавагодні час будзе выконваць дадатковыя рэйсы ў Варшаву, Вільнюс, Рыгу і назад, але толькі па асобных датах, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

У прыватнасці, рэйс Мінск - Варшава (без заезду ў Баранавічы і Брэст) будзе адпраўляцца з Мінска ад аўтавакзала "Цэнтральны" ў 19.50 22 і 29 снежня; з Варшавы ад аўтавакзала "Заходні" ў 16.40 адпаведна 23 і 30 снежня.

Рэйс Мінск - Вільнюс (без заезду ў Ашмяны) адправіцца з Мінска ад аўтавакзала "Цэнтральны" ў 6.50 23 снежня, назад у 13.30 у той жа дзень.

Рэйс Мінск - Рыга (без заезду ў Ашмяны, Вільнюс, Панявежыс) - адпраўленнем з Мінска ад аўтавакзала "Цэнтральны" 22 снежня ў 22.10, з Рыгі - у 22.10 23 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі