Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 ліпеня 2018, 13:25

Мінскія ратавальнікі правялі экскурсію для дзяцей з Кітая

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія ратавальнікі правялі экскурсію для дзяцей з Кітая, паведамілі БЕЛТА ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

Члены дэлегацыі Міністэрства грамадскай бяспекі Кітая і дзеці загінулых пры выкананні службовага абавязку супрацоўнікаў міністэрства наведалі сталічнае ўпраўленне МНС 30 ліпеня. "Ратавальнікі прадэманстравалі тэхніку і абсталяванне, якія знаходзяцца на ўзбраенні ва ўпраўленні, расказалі аб тым, як праходзяць іх баявыя суткі. Пасля ўсе жадаючыя маглі прымераць баявое адзенне і паглядзець у дзеянні пажарны ствол", - расказалі ва ўпраўленні.

Госці з Кітая пабывалі ў Музеі агню, дзе азнаёміліся з гісторыяй пажарнай службы Беларусі, агледзелі пашкоджаныя агнём прадметы, якія агняборцы прынеслі з месцаў пажараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі