Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2018, 17:18

Мінскае метро з 25 чэрвеня пераходзіць на летні рэжым работы

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі метрапалітэн з 25 чэрвеня ў ранішнія і вячэрнія гадзіны пік крыху павялічыць інтэрвалы руху, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Сталічная падземка будзе адкрыта для пасажыраў з 5.30 да 00.40, нязначна зменіцца графік руху.

"На першай лініі, Маскоўскай, інтэрвал руху ў ранішнія і вячэрнія гадзіны пік (з 7.00 да 9.00 і з 17.00 да 19.00) з 2 мін павялічыцца да 2,5 мін, - адзначылі ў прэс-службе. - На другой лініі, Аўтазаводскай, інтэрвал руху ў ранішнія гадзіны пік будзе складаць 3 мін, у вячэрнія - 3,5 мін. Пры гэтым у пятніцу пікавы вячэрні час крыху змяняецца - на перыяд з 16.00 да 18.30. Больш падрабязна з летнім раскладам можна азнаёміцца на сайце метрапалітэна".

Акрамя таго, унесены карэкціроўкі ў рэжым работы 21 чэрвеня - дзень адкрыцця пасля рэканструкцыі стадыёна "Дынама". З 17.00 да 23.00 паязды будуць хадзіць з інтэрвалам 2 мін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі