Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 верасня 2018, 09:09

Мінск узначаліў рэйтынг самых папулярных гарадоў СНД для асенніх падарожжаў

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск узначаліў рэйтынг самых папулярных гарадоў СНД для асенніх падарожжаў. Такую інфармацыю прыводзіць аналітычнае агенцтва Турстат, паведамляе БЕЛТА.

У першую дзясятку самых папулярных для турпаездак гарадоў восенню 2018 года ўвайшлі Мінск, Астана (Казахстан), Баку (Азербайджан), Ерэван (Арменія), Ташкент (Узбекістан), Алматы (Казахстан), Бішкек (Кыргызстан), Кішынёў (Малдова), Душанбэ (Таджыкістан) і Ашхабад (Туркменістан).

Расійскія турысты расходуюць на асеннія туры ў гарады і краіны СНД ад $30 да $80 у суткі на пражыванне і харчаванне. Самыя недарагія туры выбіраюць у Кыргызстан і Узбекістан, для шопінгу і тураў выхаднога дня лідзіруюць Астана і Баку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі