Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 ліпеня 2019, 09:11

Мінск трапіў у топ-40 самых бяспечных гарадоў свету

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск трапіў у топ-40 самых бяспечных гарадоў свету па версіі сэрвісу Numbeo, паведамляе БЕЛТА.

Усяго ў рэйтынгу Crime Index 2019 328 гарадоў. Самы нізкі індэкс злачыннасці і самы высокі індэкс бяспекі ў Абу-Дабі (ААЭ), гэты горад на 328-м радку. Далей у спісе ідуць сталіца Катара Доха і канадскі Квебек.

З беларускіх гарадоў у рэйтынг увайшоў толькі Мінск, ён размясціўся на 292-й пазіцыі і трапіў у групу гарадоў з нізкім індэксам злачыннасці. Такім чынам, беларуская сталіца ўвайшла ў топ-40 самых бяспечных гарадоў.

Найбольшы індэкс злачыннасці, па версіі Numbeo, у гарадах Каракас (Венесуэла), Пітэрмарыцбург (ПАР), Порт-Морсбі (Папуа - Новая Гвінея).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі