Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 сакавіка 2017, 11:54

Мінск 25 сакавіка далучыцца да акцыі "Гадзіна Зямлі"

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск 25 сакавіка далучыцца да акцыі "Гадзіна Зямлі", паведамілі БЕЛТА ў Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Мінчан у гэты дзень заклікаюць выключыць святло з 20.30 да 21.30, застануцца без архітэктурнай падсветкі жылыя дамы, будынкі, помнікі архітэктуры.

Гадзіна Зямлі - міжнародная экалагічная акцыя, у час якой усіх заклікаюць выключыць святло на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. Яе мэта не ў тым, каб сэканоміць электрычнасць, галоўнае - прыцягнуць увагу да неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды.

Ініцыятыву падтрымліваюць больш за 2 млрд чалавек па ўсім свеце, больш за 170 краін і каля 7 тыс. гарадоў. Людзі самі вырашаюць, якімі электрычнымі прыборамі не будуць карыстацца і як доўга, а гарадскія ўлады ініцыіруюць выключэнне падсветкі гарадскіх аб'ектаў. Разам з тым у мэтах бяспекі не рэкамендуецца адключаць вулічнае асвятленне, аэранавігацыйныя агні і святлафоры.

"Само па сабе гадзіннае адключэнне святла не можа прыкметна палепшыць экалагічную сітуацыю, але акцыя дапаможа зразумець, што эканомія электраэнергіі дазваляе знізіць шкодныя выкіды ў атмасферу і дае магчымасць кожнаму неабыякаваму чалавеку ўнесці свой уклад у захаванне здароўя планеты", - адзначылі ў камітэце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі