Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 сакавіка 2018, 17:35

Мінпрыроды зацвердзіла крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі пры правядзенні выбарачных праверак

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя зацвердзіла крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі пры адборы суб'ектаў для ўключэння ў планы выбарачных праверак. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінпрыроды, паведамляе БЕЛТА.

Мінпрыроды зацвердзіла гэтыя крытэрыі на падставе пункта 14 указа ад 16 кастрычніка 2017 года нумар 376 "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай дзейнасці", кіруючыся методыкай фарміравання сістэмы ацэнкі ступені рызыкі, зацверджанай пастановай Савета Міністраў нумар 43 ад 22 студзеня 2018 года.

Крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі распрацаваны для адбору правяраемых суб'ектаў пры правядзенні выбарачных праверак у галіне абыходжання з адходамі, аховы атмасфернага паветра і азонавага слоя, у сферы кантролю за выкарыстаннем і аховай вод, за выкарыстаннем і аховай нетраў, за аховай, абаронай, выкарыстаннем дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі, драўнінна-хмызняковай расліннасці і іншых дзікарослых раслін у межах населеных пунктаў, а таксама дзікіх жывёл, якія не з'яўляюцца аб'ектамі палявання і рыбалоўства.

Крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі пры правядзенні выбарачных праверак размешчаны на сайце Мінпрыроды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі