Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 красавіка 2018, 14:17

Мінпрыроды пачало выкарыстоўваць дроны для кантрольных мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пачало выкарыстоўваць дроны для кантрольных мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

"Першымі ў сваёй рабоце пратэсціравалі дрон інспектары па ахове навакольнага асяроддзя Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Выпрабаванні, якія праводзіліся ў Іўеўскім раёне пры абследаванні аб'ектаў па захаванні цвёрдых камунальных адходаў (палігонаў), паказалі высокую эфектыўнасць выкарыстання сучасных тэхналогій у прыродаахоўнай дзейнасці. Па выніках абследавання палігонаў выяўлены парушэнні патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства, пачаты адміністрацыйны працэс у адносінах да ўласніка аб'ектаў", - расказалі ў міністэрстве.

У Мінпрыроды ўдакладнілі, што беспілотныя апараты плануецца закупіць ва ўсіх камітэтах прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Выкарыстоўвацца яны будуць пры правядзенні такіх кантрольных мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, як кантроль за недапушчэннем размяшчэння адходаў у несанкцыянаваных месцах, выкананнем правіл эксплуатацыі аб'ектаў пахавання цвёрдых камунальных адходаў; недапушчэнне выпальвання сухой расліннасці; добраўпарадкаванне месцаў і зон адпачынку; выяўленне фактаў распаўсюджвання баршчэўніка Сасноўскага і непрыняцце мер па яго знішчэнні; выяўленне фактаў захламленасці; стан ачышчальных збудаванняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі