Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 ліпеня 2018, 10:01

Мінпрацы 18 ліпеня анлайн адкажа на пытанні па забеспячэнні сродкамі рэабілітацыі

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя на тэму "Забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі" пройдзе 18 ліпеня ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, паведамілі БЕЛТА ў Мінпрацы.

З 14.00 да 15.00 намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, начальнік упраўлення па справах інвалідаў Аляксандра Шаўцова, а таксама кансультант упраўлення па справах інвалідаў Тамара Гардзеня адкажуць на пытанні, звязаныя з забеспячэннем грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, парадкам і ўмовамі іх атрымання.

Інтэрактыўны праект рэалізуецца на сайце Мінпрацы. Кожны наведвальнік можа загадзя або непасрэдна ў час канферэнцыі задаць яе ўдзельнікам пытанні, якія яго цікавяць. Адказы будуць публікавацца ў рэжыме рэальнага часу ў адкрытым доступе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі