Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 ліпеня 2018, 14:46

Мінлясгас нагадаў аб правілах збору грыбоў і ягад у Беларусі

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультант упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Угрын сёння на прэс-канферэнцыі нагадаў аб правілах збору грыбоў і ягад у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У адпаведнасці з Лясным кодэксам грамадзяне маюць права без дазвольных дакументаў бясплатна збіраць дзікарослыя ягады і грыбы для задавальнення ўласных патрэб. Пры гэтым трэба збіраць дзікарослыя ягады тымі спосабамі і прыстасаваннямі, якія не наносяць шкоды ягаднікам і не прыводзяць да іх знішчэння. Збор, нарыхтоўка грыбоў павінны праводзіцца з захаваннем грыбніц. Грыбы неабходна зразаць нажом на глебе ля кораня або выкручваць. Разграбанне лясной падсцілкі для збору грыбоў забараняецца", - сказаў Аляксандр Угрын. Тэрміны пачатку збору брусніц і журавін штогод устанаўліваюцца рашэннямі аблвыканкамаў.

За парушэнне правіл нарыхтоўкі, збору або закупкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях прадугледжваецца вынясенне папярэджання або накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь (БВ складае Br24,5). З пачатку 2018 года службовыя асобы дзяржаўнай лясной аховы за парушэнне правіл нарыхтоўкі і збору грыбоў, іншых дзікарослых раслін і іх частак прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 49 парушальнікаў.

Для выяўлення парушальнікаў ляснога заканадаўства лясгасамі з канца 2014 года сталі прымяняцца сродкі фота- і відэафіксацыі. Усяго лясгасы выкарыстоўваюць 526 камер фотафіксацыі, з дапамогай якіх з пачатку 2018 года прыцягнута да адказнасці 232 парушальнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі