Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 снежня 2017, 17:42

Міністры ў снежні правядуць выязныя прыёмы грамадзян

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, у снежні правядуць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

На 8 снежня запланаваны прыём грамадзян у міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча ў Хоцімскім райвыканкаме.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сустрэнецца з грамадзянамі ў Чэрвеньскім райвыканкаме 14 снежня, у гэты ж дзень асабісты прыём грамадзян правядуць старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Мікалай Яфімчык у ААТ "Белкрэда" (Навагрудак) і старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін у Віцебскім аблвыканкаме.

Міністр абароны Андрэй Раўкоў сустрэнецца з грамадзянамі ў Барысаўскім райвыканкаме 20 снежня, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык - у Баранавіцкім райвыканкаме 22 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі