Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 чэрвеня 2018, 10:40

Міністры ў чэрвені правядуць выязныя прыёмы грамадзян

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, у чэрвені правядуць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

На 6 чэрвеня запланаваны прыём грамадзян у міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў Круглянскім райвыканкаме.

Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка сустрэнецца з грамадзянамі ў Бабруйскім гарвыканкаме 8 чэрвеня. У той жа дзень правядзе прыём грамадзян міністр прамысловасці Віталь Воўк у Асіповіцкім райвыканкаме.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў прыме грамадзян 14 чэрвеня ў Лідскім райвыканкаме.

На 15 чэрвеня назначаны прыём грамадзян у міністра абароны Андрэя Раўкова ў Магілёўскім райвыканкаме, а таксама ў старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктара Назаранкі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо 20 чэрвеня сустрэнецца з грамадзянамі ў Нараўлянскім райвыканкаме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі