Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 снежня 2017, 09:13

Міністры і кіраўнікі дзяржкамітэтаў правядуць у студзені прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Саўміне

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністры і кіраўнікі дзяржкамітэтаў правядуць у студзені асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Міністраў. Такая інфармацыя размешчана на сайце ўрада, паведамляе БЕЛТА.

Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка правядзе прыём 5 студзеня, міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў - 10 студзеня, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Двігалеў - 12 студзеня.

На 17 студзеня запланавана сустрэча з грамадзянамі і прадстаўнікамі юрыдычных асоб міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч, на 19 студзеня - міністра адукацыі Ігара Карпенкі.

Прыём старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько адбудзецца 24 студзеня, міністра фінансаў Уладзіміра Амарына - 26 студзеня, міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко - 31 студзеня.

Асабісты прыём праводзіцца з 10 гадзін па вул. Савецкая, 9 пакой 103, кантактныя тэлефоны: 222 65 09, 222 63 69. Асабісты прыём міністрамі і старшынямі дзяржаўных камітэтаў вядзецца, як правіла, па папярэднім запісе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі