Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2018, 18:54

Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла рэгламент наведвання радзільных дамоў

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла рэгламент наведвання радзільных дамоў і акушэрскіх аддзяленняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

Мэта распрацоўкі дакумента - фарміраванне сучаснай сістэмы сямейна-арыентаванай добразычлівай да маці і дзіцяці перынатальнай дапамогі. Мяркуецца, што на аснове рэгламенту будуць распрацаваны і зацверджаны дакументы для наведвання кожнага радзільнага дома або акушэрскага аддзялення з улікам іх асаблівасцей.

Распрацаваны дакумент па рэкамендацыях Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Як адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, магчымасць наведваць парадзіх і нованароджаных дзяцей стварае сістэму адкрытасці пры аказанні акушэрскай і неанатальнай дапамогі і служыць падставай для фарміравання добразычлівых адносін паміж медработнікамі, маці і дзіцем.

У прэс-службе дадалі, што наведваць парадзіх і нованароджанае дзіця можна пры іх здавальняючым стане з дазволу лечачага ўрача. Мяркуецца, што маладая маці самастойна вызначыць тых, хто зможа прыходзіць у радзільны дом.

Жадаючыя наведаць радзільны дом не павінны мець прыкмет інфекцыйных захворванняў (павышанай тэмпературы, праяў рэспіраторнай інфекцыі, дыярэі, сыпу і інш.), а таксама прыкмет алкагольнага ап'янення. У час санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў наведванні дазволены ў сродках індывідуальнай абароны (маскі, шапачкі, халаты, бахілы).

У дакуменце вызначаны і патрабаванні да наведвання пацыентаў у аддзяленні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі нованароджаных, аддзяленні паталогіі нованароджаных і неданошаных дзяцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі