Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2019, 11:25

Міністэрства аховы здароўя прапануе абмеркаваць пералік абавязковых у аптэках лякарстваў

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект новай рэдакцыі пераліку лекавых сродкаў беларускай (расійскай) вытворчасці, якія абавязковыя для наяўнасці ў аптэках усіх форм уласнасці, што ажыццяўляюць рознічную рэалізацыю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

Дакумент распрацаваны з улікам існуючай наменклатуры зарэгістраваных айчынных лекавых сродкаў, іх уключэння ў пратаколы дыягностыкі і лячэння розных захворванняў, запатрабаванасці ва ўрачоў і насельніцтва, а таксама перспектыў бесперабойнай іх наяўнасці ў аптэках усіх форм уласнасці для забеспячэння выканання ўсімі суб'ектамі гаспадарання ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў.

Усяго з пераліку выключана 18 пазіцый. Гэта лякарствы, якія выпускаюцца толькі адным вытворцам і пры адгрузцы якіх на працягу года былі пастаянныя перабоі. У іх ліку прэпараты, што маюць вельмі нізкі попыт насельніцтва, а таксама знятыя з вытворчасці.

Дабаўлены запатрабаваныя лекавыя сродкі (і лекавыя формы ўжо ўключаных лякарстваў), асвоеныя і напрацоўваемыя айчыннымі прадпрыемствамі. Усяго ўключана 30 пазіцый.

Свае заўвагі і прапановы адносна праекта пастановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 23 кастрычніка па 2 лістапада.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі