Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 ліпеня 2019, 16:20

Міністэрства аховы здароўя Беларусі праводзіць работу па зніжэнні кошту некаторых лякарстваў

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствам аховы здароўя Беларусі праводзіцца работа па магчымым зніжэнні кошту некаторых лякарстваў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар ведамства Юлія Барадун.

З гэтай мэтай праводзіцца аналіз кошту лекавых сродкаў, у тым ліку набываемых беларусамі за мяжой. У прыватнасці, калі вы купляеце лякарствы ў іншых краінах, то можаце прыняць удзел у абмеркаванні і пакінуць свой каментарый пад запісам на старонцы Міністэрства аховы здароўя ў Facebook.

"Гэта павінна быць дакладная інфармацыя, пацверджаная фота ўпакоўкі або чэка з пазначэннем краіны, горада, дзе былі набыты лекавыя сродкі, кошт якіх адрозніваецца ад кошту аналагічных лекавых сродкаў у Беларусі. Калі вы не карыстаецеся сацыяльнымі сеткамі, то гэту ж інфармацыю можна адправіць на электронную пошту. Яе адрас пазначаны на афіцыйнай старонцы Міністэрства аховы здароўя", - сказала Юлія Барадун. Інфармацыя будзе збірацца да канца жніўня.

Згодна са статыстыкай, у краіне ў год спажыванне лекавых сродкаў на чалавека складае каля $98. Пры гэтым у Беларусі зарэгістравана больш за 4 тыс. найменняў лякарстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі